Святы Айцец у X: удзячнасць вернікам і місія мастацтва
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
16 лютага 2025 года Святы Айцец апублікаваў два паслядоўныя допісы ў сваім афіцыйным акаўнце ў сацыяльнай сетцы X. Першы з'явіўся ў 13.00 гадзіне, другі – праз пяць хвілін.
"Дзякую вам за любоў, малітву і блізкасць, з якімі вы суправаджаеце мяне ў гэтыя дні", - напісаў Папа ў першым кароткім паведамленні, выказваючы ўдзячнасць за духоўную падтрымку.
У другім міні-пасланні Пантыфік звязаў нядзельнае Евангелле з роляй мастацтва ў сучасным свеце: "У сённяшнім Евангеллі Езус абвяшчае шчаслівымі ўбогіх, засмучаных, лагодных, пераследаваных. Гэта перавернутая логіка, рэвалюцыя перспектывы. Мастацтва пакліканае ўдзельнічаць у гэтай рэвалюцыі. Свет мае патрэбу ў прарочых творцах".
Папскія допісы ў сацсетцы X з'яўляюцца важным інструментам евангелізацыі і непасрэднай камунікацыі са светам. Праз кароткія, але ёмістыя пасланні Святы Айцец не толькі дзеліцца духоўнымі разважаннямі, але і заахвочвае да актыўнага ўдзелу ў жыцці Касцёла прадстаўнікоў розных прафесій і пакліканняў.