MAP

Свечкі і кветкі ля помніку святому Яну Паўлу ІІ перад уваходам у рымскую клініку "Джэмэлі" Свечкі і кветкі ля помніку святому Яну Паўлу ІІ перад уваходам у рымскую клініку "Джэмэлі"  (AFP or licensors)

Чарговая спакойная ноч Папы Францішка

Пра чарговую спакойную ноч Святога Айца, які знаходзіцца ў рымскай клініцы “Джэмэлі” з двухбаковым запаленнем лёгкіх, паведамілі раніцай 27 лютага 2025 года ў Ватыкане.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Папа добра спаў уначы і цяпер адпачывае”, - гаворыцца ў кароткім паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы, апублікаваным у 8.15 па цэнтральнаеўрапейскім часе.

Апошнія медыцынскія даныя сведчаць пра лёгкае паляпшэнне стану здароўя Папы. Вынікі камп’ютарнай тамаграфіі грудной клеткі паказалі “нармальны ход запаленчага працэсу”. Гэта азначае, што лёгкія Францішка паступова аднаўляюцца пасля перанесенага запалення.

Святы Айцец працягвае атрымліваць кіслародную тэрапію з высокім узроўнем патоку і праходзіць рэспіраторную фізіятэрапію. Выяўленая раней лёгкая нырачная недастатковасць цалкам нармалізавалася.

Нягледзячы на станоўчую дынаміку, прагноз застаецца асцярожным.
 

27 лютага 2025, 08:39