MAP

Францішак падчас відэа-званка ў Газу. Архіўнае фота Францішак падчас відэа-званка ў Газу. Архіўнае фота 

Францішак з шпіталя тэлефанаваў у парафію ў Газе

Нягледзячы на знаходжанне ў клініцы Джэмэлі, Францішак працягвае падтрымліваць штодзённую сувязь з парафіяй Святой Сям'і ў Газе, дзе сітуацыя застаецца напружанай.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Папа патэлефанаваў нам у пятніцу і суботу (14 і 15 лютага 2025 года). Ён быў у добрым настроі, хоць голас і гучаў крыху стомлена. Ён цікавіўся, як мы трымаемся. Адзін з супрацоўнікаў перадаў яму тэлефон, і ён змог пагаварыць з намі", - падзяліўся з журналістамі Tgcom24 адзін з адказных асоб парафіі ў Газе.

Францішак знаходзіцца ў клініцы Джэмэлі ўжо чацвёрты дзень з інфекцыяй дыхальных шляхоў. Па апошніх звестках, апублікаваных Залай Друку 16 лютага 2025 года, стан здароўя Пантыфіка застаецца стабільным. Медыцынскі персанал прызначыў Папе неабходнае лячэнне і рэкамендаваў поўны адпачынак.

"Учора ён адпачываў, і мы ведалі, што ён не будзе тэлефанаваць", - дадаў прадстаўнік парафіі Святой Сям'і, падкрэсліваючы разуменне важнасці аднаўлення здароўя Святога Айца.

Штодзённыя тэлефонныя размовы з парафіяй у Газе сталі традыцыяй для Францішка, які такім чынам выказвае сваю блізкасць і падтрымку насельніцтву, якое знаходзіцца ў зоне канфлікту. Нават знаходзячыся ў шпіталі, Пантыфік імкнецца захаваць гэтую важную традыцыю салідарнасці.
 

17 лютага 2025, 10:13