Францішак атрымаў лёгкую траўму перадплечча
Раніцай 16 студзеня 2025 года Пантыфік атрымаў лёгкую траўму правага перадплечча ў выніку падзення ў Доме святой Марты. Аб гэтым паведаміла Зала Друку Святога Пасада.
Марыя Валодзіна - Vatican News
У афіцыйным камюніке Залы Друку гаворыцца, што пры падзенні Папа атрымаў траўму ад удару правага перадплечча, без пераломаў. У якасці меры засцярогі рука была зафіксавана.
Святы Айцец працягвае выконваць свае абавязкі. 16 студзеня ён правёў усе запланаваныя сустрэчы і аўдыенцыі.
16 студзеня 2025, 13:30