Святы Айцец: боль і смутак адкрываюць шлях да надзеі
Марыя Валодзіна - Vatican News
Святы Айцец выказаў гасцям сваю салідарнасць у сувязі з тым, што ім давялося перажыць у лістападзе 2024 года, калі на Валенсію абрынуліся цыклон і катастрафічная паводка. Боль і смутак, нягледзячы на цяжар, адкрываюць шлях да надзеі, бо, апусціўшы нас да самага дна, даюць магчымасць зірнуць наперад – у будучыню, адзначыў Папа, дадаючы, што велізарную цемру немагчыма пераадолець у адзіночку, толькі з дапамогай многіх людзей.
Цыклон Дана – незвычайная з’ява, якая, спадзяемся, больш не паўторыцца, - сказаў Пантыфік. Гэта экстрапаляцыя таго, што перажывае чалавек, які сутыкаецца са стратаю і адчувае сябе самотным, збянтэжаным і мае патрэбу ў дапамозе.
Папа нагадаў, што прысвяціў Юбілейны год надзеі, якая не з’яўляецца аптымізмам. “Нельга з лёгкасцю ставіцца да пакут людзей і спрабаваць супакоіць іх шаблоннымі фразамі”, - папярэдзіў ён. “Хрысціянская надзея носіць імя Езуса”, - дадаў ён, заклікаючы святароў самааддана служыць іншым, як гэта рабіў Хрыстус.