Гістарычны візіт Пантыфіка на славутую італьянскую кінастудыю
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Як інфармацыйная служба творчай майстэрні, гэта будзе першы візіт Пантыфіка на легендарную кінастудыю за ўвесь час яе існавання.
"Як толькі мы даведаліся пра магчымасць арганізаваць тое, што ўвойдзе ў гісторыю як першы візіт Пантыфіка ў Чынэчыта, Міністэрства ў супрацоўніцтве са студыяй пачало з вялікім энтузіязмам працаваць над арганізацыяй сустрэчы Святога Айца з акцёрамі і супрацоўнікамі студыі", - падкрэсліла дзяржаўны сакратар па пытаннях культуры Лючыя Баргандзоні.
&ܴdz;Для Чынэчыта вялікі гонар упершыню прымаць візіт Святога Айца, - адзначыла генеральны дырэктар студыі Мануэла Качамані. - Тое, што гэтая ўрачыстая падзея адбудзецца ў доме італьянскага і міжнароднага кіно, якое славіцца выдатнымі майстрамі, з'яўляецца неверагодным прызнаннем. Мы бясконца ўдзячныя Святому Айцу, чыя прыхільнасць да мастацтва і шчырая любоў да кіно робіць нас яшчэ больш свядомымі нашай місіі".
Візіт Папы Францішка на кінастудыю Чынэчыта адбудзецца ў межах Юбілею Творцаў і Свету Культуры, які пройдзе з 15 па 18 лютага 2025 года. Падчас сустрэчы плануецца дыялог Пантыфіка з прадстаўнікамі кінаіндустрыі і работнікамі студыі.