MAP

Пленарная асамблея Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Індыі (28.01.2025) Пленарная асамблея Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Індыі (28.01.2025) 

Папа да біскупаў Індыі: адчыніце дзверы бедным і ўразлівым

Францішак даслаў зварот да ўдзельнікаў 36-й Пленарнай асамблеі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Індыі (ККБІ), якая праходзіць у штаце Арыса. Ён заклікаў індыйскі епіскапат дапамагчы мясцоваму Касцёлу рэалізаваць вынікі Сінода, а таксама быць "знакам надзеі" для краіны ў Юбілейны год.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Індыі – найбуйнейшая біскупская канферэнцыя ў Азіі і чацвёртая па велічыні ў свеце. У яе склад уваходзяць 209 біскупаў з 132 дыяцэзій.

У сваім пасланні Пантыфік заклікаў Касцёл Індыі стаць "знакам надзеі" для ўсёй нацыі і адчыніць дзверы для самых бедных і ўразлівых, “каб кожны мог спадзявацца на лепшую будучыню”. Святы Айцец выказаў таксама надзею на тое, што епіскапат дапаможа мясцоваму Касцёлу рэалізаваць плён сінадальнага шляху і натхніць вернікаў стаць вучнямі-місіянерамі.

Удзельнікі пленарнай сесіі разгледзелі такія актуальныя пытанні, як пагаршэнне сітуацыі з рэлігійнай свабодай у Індыі, рост насілля супраць хрысціян і прыняцце ў 18 штатах законаў супраць навертання ў іншую веру. Яны заклікалі да салідарнасці, малітвы і падтрымкі свабоды веравызнання і тых, хто сутыкаецца з пераследам.

29 студзеня 2025, 11:50