MAP

Тэракт у Новым Арлеане Тэракт у Новым Арлеане 

Пантыфік спачувае ў сувязі з тэрактам у Новым Арлеане

Францішак глыбока засмучаны ў сувязі з тэрарыстычным актам, які 1 студзеня 2025 года адбыўся ў ЗША. Ён даслаў арцыбіскупу Новага Арлеана тэлеграму, у якой запэўніў у сваёй духоўнай блізкасці да пацярпелых.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У тэлеграме на імя арцыбіскупа Новага Арлеана Грэгары Эйманса Папа запэўніў усіх пацярпелых у сваёй духоўнай блізкасці і даручыў душы ахвяр міласэрнасці Усемагутнага Бога. У пасланні, падпісаным Дзяржсакратаром П'етра Паралінам, таксама гаворыцца, што Папа моліцца аб міры і моцы для жыхароў горада і пасылае ім сваё благаслаўленне.

1 студзеня 2025 года арандаваны пікап, якім кіраваў 42-гадовы жыхар Тэхаса, на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў натоўп у шматлюдным Французскім квартале Новага Арлеана. У выніку нападу загінула 15 чалавек, дзясяткі атрымалі раненні. У сутыкненні з паліцыяй злачынца загінуў. Як паведамілі ўлады, ён быў звязаны з экстрэмісцкай групоўкай Ісламская дзяржава. На месцы здарэння быў знойдзены яе сцяг.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пацвердзіў, што тэракт быў арганізаваны гэтай групоўкай. Паліцыя вядзе расследаванне і шукае магчымых саўдзельнікаў. Людзі нясуць да месца трагедыі кветкі і свечкі.

02 студзеня 2025, 14:45