Пантыф?к: хрысц?янская цярпл?васць – праява любов?
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Напярэдадн? Пасхальнага Трыдуума Франц?шак нагада?, што падчас сваёй мук? Езус з цярпл?васцю знос?? пакуты, абразы ? несправядл?вае асуджэнне, адказваючы на ?х не гневам, а м?ласэрнасцю. Ён падкрэсл??, што “цярпл?васць Езуса не зводз?цца да ста?чнага вытрывання ? пакутах, але з’я?ляецца плёнам больш вял?кай любов?”.
Святы Айцец нагада?, што апостал Павел называ? “до?гацярпл?васць” першай рысай любов?, а Б?бл?я шматразова паказвае, што “сутыкаючыся з нашай нявернасцю”, Бог прая?ляе сябе “павольным на гне?” ? за?сёды гатовым “пачаць ад пачатку”.
“Для святога Па?ла – гэта першая рыса любов? Бога, як? перад абл?ччам граху прапануе прабачэнне. Але не тольк?: гэта першая рыса кожнай вял?кай любов?, якая ?мее адказваць на зло дабром, якая не замыкаецца ? гневе ? роспачы, але трывае ? адна?ляецца. У коран? цярпл?васц? знаходз?цца любо?, як кажа святы А?гусц?н: “Чалавек тым мацней знос?ць усялякае зло, чым больш у ?м Божай любов?”, - сказа? Пантыф?к.
Папа перакананы ? тым, што “няма лепшага сведчання любов? Хрыста, чым сустрэча з цярпл?вым хрысц?ян?нам”. “Давайце падумаем пра тое, кольк? мац? ? бацька?, работн?ка?, урачо?, медсясцёр ? хворых кожны дзень, у непрыкметнасц?, благасла?ляюць свет святой цярпл?васцю”, - заахвоц?? ён.
Тым не менш, трэба быць шчырым? ? прызнаць, што “нам часта не хапае цярпл?васц?”. “Яна патрэбна нам як “в?там?н першай неабходнасц?”, але мы ?нстынкты?на станов?мся нецярпл?вым? ? адказваем злом на зло: нам цяжка захо?ваць спакой, кантраляваць свае ?нстынкты, стрымл?ваць кепск?я рэакцы?, спыняць сварк? ? канфл?кты ? сям’?, на працы, у хрысц?янскай супольнасц?”, - сказа? Святы Айцец.
Пантыф?к заахвоц?? памятаць, што “цярпл?васць – гэта не тольк? патрэба, але ? пакл?канне”, бо “кал? Хрыстус цярпл?вы, тады ? хрысц?ян?н пакл?каны быць цярпл?вым”. Гэта патрабуе таго, каб ?сц? супраць плын? распа?сюджанага сёння ментал?тэту, у як?м пануюць паспешл?васць ? жаданне атрымл?ваць “усё ? адразу”. “Не будзем забываць, што паспешл?васць ? нецярпл?васць – вораг? духо?нага жыцця”, - падкрэсл?? Папа, нагадваючы, што “Бог – ёсць любо?, а той, хто люб?ць, не стамляецца, не раздражняецца, не став?ць ультыматума?”.
Франц?шак адзначы?, што аб цярпл?васц? трэба прас?ць Бога. “Асабл?ва ? гэтыя дн? нам будзе карысна суз?раць Укрыжаванага, каб пераймаць Яго цярпл?васць”, - сказа? ён, нагадваючы, што гэта цнота дапамагае прывесц? да Бога самых праблемных людзей, на як?х трэба “глядзець са спагадай, Божым поз?ркам, будучы здольным? адрозн?ваць ?х абл?ччы ад памылак”.
“Каб выхаваць у сабе цярпл?васць – цноту, якая дае дыханне жыццю, карысна пашыраць свой поз?рк”, - дада? Пантыф?к, закл?каючы верн?ка? не замыкацца ва ?ласных праблемах, але за?сёды памятаць пра цяжкасц? ?ншых. Падчас выпрабавання? варта адкрыцца на нав?ну Бога з надзеяй ? ?пэ?ненасцю ? тым, што Ён не расчаруе нашы чаканн? ? ?знагародз?ць за цярпл?васць, - сказа? Папа на заканчэнне сваёй катэхезы.