MAP

Пантыфік: няўдзячнасць вядзе да гвалту, а падзяка можа прынесці мір

Няўдзячнасць нараджае насілле, у той час як простае “дзякуй” можа прынесці мір, - нагадаў Пантыфік падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая 8 кастрычніка 2023 года прайшла ў Ватыкане.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Францішак пракаментаваў літургічнае евангельскае чытанне, у якім распавядаецца пра гаспадара дому, які пасадзіў вінаграднік і даручыў яго вінаградарам, а калі надышоў час збіраць ураджай, паслаў сваіх слугаў, каб забраць свае плады. Вінаградары, аднак, забілі слугаў, а калі гаспадар дому паслаў свайго сына – забілі і яго.

“Збор ураджаю павінен быць завяршыцца шчасліва, у святочнай атмасферы, справядлівым дзяленнем пладоў, на радасць усім”, але вінаградары паддаліся “няўдзячным і прагным думкам”, якія прывялі да паўстання супраць гаспадара, да скажонага бачання рэальнасці і ператварэння ў забойцаў, - заўважыў Святы Айцец.

Праз гэту прыпавесць Езус нагадвае нам пра тое, што здараецца, калі забываем пра ўдзячнасць, пра тое, што дабро паходзіць ад Божай ласкі і з’яўляецца бескарыслівым дарам. “Калі забываем пра гэта, мы ў выніку перажываем свой стан і абмежаванні ўжо не з радасцю адчування сябе любімым і збаўленымі, а са смутнай ілюзіяй таго, што мы не патрабуем ні любові, ні збаўлення. Мы перастаём дазваляць любіць сябе і аказваемся нявольнікамі ўласнай прагнасці, патрэбы мець больш за іншых, патрэбы вылучацца над іншымі. Адсюль нараджаецца шмат незадаволенасці і папрокаў, шмат неразумення і зайздрасці; і, падштурхнутыя крыўдай, мы можам трапіць у вір насілля. Так, браты і сёстры, няўдзячнасць нараджае насілле, у той час як простае “дзякуй” можа прынесці мір!”, - сказаў Папа.

Святы Айцец заклікаў вернікаў спытацца ў сябе: ці ўсведамляю, што атрымаў дар жыцця і веры, што сам з’яўляюся дарам? Ці веру, што ўсё пачынаецца з ласкі Пана? Ці разумею, што з’яўляюся незаслужаным бенефіцыярам, любімым і збаўленым бескарысліва? І асабліва: ці здольны казаць “дзякуй” у адказ на ласку? “Давайце спытаемся ў сябе: ці прысутнічае гэта кароткае слова, “дзякуй”, у нашым жыцці”, - сказаў Папа, заклікаючы памаліцца, каб Марыя дапамагла нам зрабіць удзячнасць святлом, што кожны ўдзел узыходзіць у нашым сэрцы.
 

08 кастрычніка 2023, 12:23

“Анёл Панскі” – гэта старажытная малітва, якая прамаўляецца тройчы на працягу дня – раніцай, апоўдні і вечарам, – на ўспамін таямніцы Уцелаўлення.

Кожную нядзелю і ўрачыстасць Папа сустракаецца з вернікамі апоўдні, каб разам памаліцца яе словамі. Звычайна перад гэтым ён звяртаецца да сабраных з кароткім разважаннем, натхнёным літургічнымі чытаннямі, якія Касцёл прызначае на гэты дзень.

Мінулая марыйная малітва

Увесь кантэнт >