杏MAP导航

Пошук

Папа: марг?нал?зацыя старасц? шкодз?ць ус?м перыядам жыцця

Сорам пав?нен пасц? на тых, хто карыстаецца слабасцю хворых ? пажылых людзей, - сказа? Пантыф?к падчас агульнай а?дыенцы?, якая 1 чэрвеня 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ? Ватыкане.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Працягваючы цыкл катэхез, прысвечаны пажылому ?зросту, Франц?шак спасла?ся на “прыгожую мал?тву старца”, змешчаную ? 71 псальме. Ён звярну? увагу на цяжк?я выпрабаванн?, уласц?выя гэтаму перыяду жыцця, а таксама на ?х значэнне для годнага перажывання веры ? надзе?. Пажылы ?зрост часта звязаны з досведам чалавечай слабасц?, кволасц? ? безабароннасц?, а старых людзей нярэдка пак?даюць, падманваюць, абяздольваюць ? абражаюць, - нагада? Святы Айцец.

“Не ?снуе недапоху ? людзях, як?я выкарысто?ваюць пажылых людзей, каб падмануць ?х або запалохаць тысячам? спосаба?. Мы часта чытаем у газетах ц? чуем нав?ны пра пажылых людзей, як?х бессаромна падманул?, каб завалодаць ?х ашчаджэнням?; як?х пак?нул? без абароны ? клопату; як?х абраз?л? розным? формам? пагарды ? запалохал?, каб яны адмов?л?ся ад сва?х право?. Так?я жахл?выя рэчы здараюцца нават у сям’?”, - з жалем канстатава? Пантыф?к.

Папы нагада?, што грамадства пав?нна клапац?цца пра сва?х старыко?, колькасць як?х расце ? як?я часта становяцца ?сё больш ? больш пак?нутым?. “Кал? чуем пра пажылых людзей, як?х пазбав?л? ?х а?таномнасц?, ?х бяспек?, нават ?х жылля, тады разумеем, што амб?валентнасць сучаснага грамадства ? аднос?нах да пажылога ?зросту, гэта не пытанне выпадковых крайн?х с?туацый, але рыса культуры адчужэння, што атручвае свет, у як?м жывём”, - сказа? Франц?шак.

Святы Айцец адзначы?, што пажылыя людз? часта не тольк? губляюць годнасць, але нават пачынаюць сумнявацца ? тым, ц? варта ?м працягваць ?снаванне. У вын?ку “мы ?се сустракаемся са спакусай хаваць нашу ?разл?васць, хаваць нашу хваробу, наш узрост, нашу старасць, бо ба?мся, што яны стануць пачаткам згубы нашай годнасц?”.

“Як магчыма, што сучасная цыв?л?зацыя, такая разв?тая ? эфекты?ная, з’я?ляецца настольк? бязраднай у аднос?нах да хваробы ? старасц?? Як магчыма, што пал?тыка, якая так шмат займаецца вызначэннем межа? годнага выжывання, адначасова з’я?ляецца неадчувальнай да годнасц? по?нага любов? су?снавання са старым? ? хворым??”, - спыта? Пантыф?к.

Франц?шак за?важы?, што пажылыя людз?, як?я бачаць сваю старасць як паразу, пав?нны адкрыць для сябе давер да Бога. Ён працытава? словы святога А?густына, як? каза?, што менав?та “тады будзе ? цябе с?ла Яго [Бога], кал? пазбав?шся с?лы тваёй”.

“Сорам пав?нен пасц? на тых, хто карыстаецца слабасцю хворых ? пажылых людзей. Мал?тва, аднак, абна?ляе ? сэрцы пажылога чалавека абяцанне Божай вернасц? ? благасла?лення. Пажылы чалавек нанова адкрывае для сябе мал?тву ? сведчыць пра яе с?лу”, - нагада? Пантыф?к.

На думку Святога Айца, пажылыя, у с?лу сваёй слабасц?, могуць навучыць людзей, як?я перажываюць ?ншы жыццёвы перыяд, давераць Пану ? прас?ць Яго дапамог?. “У так?м сэнсе, мы ?се пав?нны навучыцца ад пажылых: насамрэч, дарам з’я?ляецца старасць, якая разумеецца як адданне сябе пад апеку ?ншым, пачынаючы ад самаго Бога”, - дада? Франц?шак.

Пантыф?к перакананы, што ?снуе “?рок слабасц?”, як? пажылыя людз? могуць даць ус?м: ён адкрывае ключавую перспектыву для рэформы нашай цыв?л?зацы? – неадм’емнай рэформы, якая пойдзе на карысць су?снавання ?с?х. У той жа час Святы Айцец папярэдз??, што “марг?нал?зацыя старасц?” аказвае кепск? ?плы? “на ?се ?ншыя перыяды жыцця, не тольк? пажылы”. “Старасць прыходз?ць да ?с?х”, - нагада? Папа, закл?каючы аднос?цца да пажылых людзей так, як хочам, каб да нас аднос?л?ся ? старасц?.
 

01 чэрвеня 2022, 10:58

М?нулая а?дыенцыя

Увесь кантэнт >