MAP

Імша ў гонар святога Карла Акуціса ў ватыканскай базіліцы Імша ў гонар святога Карла Акуціса ў ватыканскай базіліцы   (@Vatican Media)

Два новыя маладыя святыя: падзячныя Імшы ў Рыме

У Рыме адбыліся ўрачыстыя падзячныя Імшы за кананізацыю двух маладых святых: Пьера Джорджа Фрасаці і Карла Акуціса, якіх кананізаваў Папа Леў XIV.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У рымскіх базіліках прайшлі дзве падзячныя Імшы за кананізацыю новых маладых святых. У базіліцы Санта-Марыя-Сопра-Мінерва кардынал Джаванні Батыста Рэ ўзначаліў Імшу ў гонар святога П’ера Джорджа Фрасаці, а ў ватыканскай базіліцы кардынал Марчэла Сэмерара цэлебраваў Імшу ў гонар святога Карла Акуціса.

Яны вучаць маладых скіроўваць жыццё ўверх

Падчас гаміліі кардынал Рэ падкрэсліў, што святы П’ер Джоржа з'яўляецца "цудоўным узорам для маладых людзей", асабліва ў сучасным свеце. "Ён жыў радасна і з узорнай хрысціянскай паслядоўнасцю, заўсёды ўважлівы да сацыяльных праблем і бедных", - адзначыў іерарх.

У сваю чаргу, кардынал Сэмерара падкрэсліў, што святы Карла Акуціс заснаваў свой духоўны шлях на пакоры. "Менавіта гэтая пакора дазволіла яму пашырыць погляд на беднасць і патрэбы найбольш слабых і патрабуючых", - сказаў прэфект Дыкастэрыі па справах кананізацыі.

Яны заклікаюць не марнаваць жыццё

Абодва маладыя святыя вызначаліся глыбокай марыйнай пабожнасцю. Кардынал Сэмерара адзначыў, што для Карла Акуціса ружанец быў "штодзённай сустрэчай з Той, якую ён называў 'адзінай жанчынай свайго жыцця'".

Кардынал Рэ падкрэсліў, што для Фрасаці вера і міласэрнасць былі галоўнымі рухаючымі сіламі. "Ён паказваў, што служэнне Хрысту нараджае сапраўдную радасць", - адзначыў цэлебрант.

На падзячныя Імшы прыбылі пілігрымы з розных краін, сваякі святых і прадстаўнікі моладзевых супольнасцей. Шматлікія маладыя людзі цяпер успрымаюць гэтых двух святых як сваіх заступнікаў і ўзор хрысціянскага жыцця ў сучасным свеце.
 

09 верасня 2025, 11:36