MAP

Фота з Міжнароднага марыялагічнага кангрэса 2024 года Фота з Міжнароднага марыялагічнага кангрэса 2024 года 

"Юбілей і сінадальнасць" – тэма Марыялагічнага кангрэса ў Рыме

Каля 600 удзельнікаў з чатырох кантынентаў збяруцца на XXVI Міжнародны марыялагічны кангрэс, прысвечаны тэме "Юбілей і сінадальнасць: Касцёл з абліччам і практыкай Марыі".

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

З 3 па 6 верасня 2025 года ў рымскім “Аўдыторыуме Антаніянум” пройдзе форум, арганізаваны Папскай міжнароднай марыялагічнай акадэміяй. Яму будзе старшынстваваць папскі пасланнік кардынал Раландас Макрыцкас, архіпрэзбітэр базілікі Санта-Марыя-Маджорэ.

Праграма прадугледжвае пленарныя сесіі і працу ў малых групах з удзелам марыёлагаў з усяго свету, прадстаўнікоў розных канфесій і рэлігій. Запланаваны таксама міжрэлігійны стол з удзелам мусульманскай дэлегацыі і стол з пасламі, акрэдытаванымі пры Святым Пасадзе.

4 верасня прагучаць даклады аб духоўным жыцці і сінадальным Касцёле ў святле марыйнасці, а 5 верасня – аб ролі жанчын і марыйным кульце ў сведчанні Касцёла за мір. У суботу, 6 верасня, удзельнікі будуць прыняты на аўдыенцыі Папам Львом XIV, а ў другой палове дня збяруцца на Міжнародным марыйным фестывалі. Адбудзецца таксама пілігрымка да базілікі Санта-Марыя-Маджорэ з праходам праз юбілейную Святую Браму.

Падрабязная праграма кангрэса даступна на .
 

01 верасня 2025, 09:56