Сакратар Сінода заахвочвае біскупаў Перу да сінадальнага метаду
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Іерархі краіны збіраліся ў Ліме з 18 па 21 жніўня 2025 года на 129-й пленарнай асамблеі. У тэксце паслання кардынал выказаў "глыбокую радасць" з нагоды рашэння біскупаў "разам вывучаць Выніковы дакумент Сінода" і выбраць у якасці "залатога правіла" сінадальны метад “размовы ў Духу.
"Гэты стыль слухання і дыялогу, укаранёны ў малітве і адкрытасці да павеву Духа Святога, змяніў сам спосаб перажывання сінадальнасці, да такой ступені, што мы можам сказаць, што Сінод перавызначыў сябе як “размову ў Духу", - заўважыў кардынал Грэк, нагадваючы, што такі метад дапамагае распазнаць "голас, які прыходзіць з Вышыні, які вядзе да асабістага і супольнаснага навяртання і натхняе новыя душпастырскія практыкі".
Ватыканскі іерарх заахвоціў біскупаў разгледзець, побач з Выніковым дакументам, таксама не так даўно апублікаваныя рэкамендацыі для фазы ўкаранення Сінода, каб яны маглі садзейнічаць больш шырокаму распазнанню для місіянерскага Касцёла, "які будуе масты".