MAP

Удзяленне сакрамэнту споведзі для ўдзельнікаў Юбілею моладзі Удзяленне сакрамэнту споведзі для ўдзельнікаў Юбілею моладзі  (@Vatican Media)

Юбілей моладзі ў Рыме: Дзень пакаяння і споведзі

Пятніца, 1 жніўня 2025 года, праходзіць для ўдзельнікаў Юбілею моладзі пад знакам пакаяння і духоўнай падрыхтоўкі да кульмінацыйных падзей рымскага форума і сустрэчы з Папам Львом XIV.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Каб даць юнакам і дзяўчатам дадатковую магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі, на тэрыторыі старажытнага Вялікага цырку (Circo Massimo) у Рыме было ўстаноўлена каля 200 намётаў, якія выконваюць функцыю канфесіяналаў. Спавядаць моладзь на працягу дня будуць каля тысячы святароў з розных краін свету.

З нагоды Дня пакаяння валанцёры фонда YOUCAT плануюць раздаць каля 10 тысяч асобнікаў спецыяльнага выдання моладзевага катэхізіса, прысвечанага сакрамэнту споведзі.

Імправізаваныя канфесіяналы на тэрыторыі Вялікага цырку ў Рыме
Імправізаваныя канфесіяналы на тэрыторыі Вялікага цырку ў Рыме   (@Vatican Media)
01 жніўня 2025, 12:17