MAP

Удзельнікі сінадальнай сустрэчы, арганізаванай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў ЗША Удзельнікі сінадальнай сустрэчы, арганізаванай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў ЗША  

Сінадальная сустрэча ў ЗША: дыялог Касцёла з працоўнымі рухамі

У штаб-кватэры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ЗША прайшла сінадальная сустрэча, якая мела на мэце ўмацаваць супрацоўніцтва паміж Касцёлам і працоўнымі арганізацыямі.

Vatican News

Двухдзённае мерапрыемства "Fratelli Tutti: сацыяльна-экалагічны дыялог Поўнач-Поўдзень" адбылося ў Вашынгтоне 28-29 ліпеня 2025 года і было прысвечана праблемам міграцыі, годнай працы, сацыяльнай справядлівасці і клопату аб агульным доме.

У дыялогу прынялі ўдзел больш за 40 працоўных арганізацый з Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, а таксама прадстаўнікі касцёльных сетак, прафсаюзаў, прадпрыемстваў і арганізаваных супольнасцяў. Да іх далучыліся такія міжнародныя арганізацыі, як Арганізацыя ібера-амерыканскіх дзяржаў, Міжнародная арганізацыя працы, Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў і Міжнародная каталіцкая камісія па міграцыі.

Сустрэчу ўзначальвалі біскуп Рэджынальда Андрыета з Бразіліі, біскуп Даніэль Флорэс з ЗША і апостальскі нунцый Хуан Антоніа Круз Серана, Пастаянны назіральнік Святога Пасада пры Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў.

Удзельнікі падкрэслілі важнасць слухання, паразумення і сумеснага пошуку рашэнняў. Яны прапанавалі стварыць механізмы супрацоўніцтва паміж працоўнымі рухамі, касцёльнымі сеткамі і іншымі структурамі, каб разам змагацца за экалагічную адказнасць, сацыяльную справядлівасць і абарону дэмакратыі.

Было вырашана правесці наступную сустрэчу ў Рыме ў 2026 годзе з удзелам прадстаўнікоў краін глабальнага Поўдня і такіх стратэгічных сектараў эканомікі, як энергетыка, тэхналогіі і харчаванне.

Сінадальная сустрэча "Fratelli Tutti" у ЗША
Сінадальная сустрэча "Fratelli Tutti" у ЗША
07 жніўня 2025, 12:02