Пробашч парафіі ў Газе: працягваем маліцца за мір
Падчас правядзенне ізраільскай арміяй наступу, накіраванага на захоп Газы і ліквідацыю ХАМАС, каталіцкая супольнасць працягвае заставацца ў рэгіёне і дапамагаць бежанцам.
Ян Глінскі
Па словах айца Габрыэле Раманэлі, душпастыра адзінай каталіцкай парафіі ў Газе, пакуль няма загаду ад ізраільскіх вайскоўцаў аб эвакуацыі раёна, дзе знаходзіцца парафія.
“Сектар Газа небяспечны, а горад Газа яшчэ больш. Увесь час чуваць выбухі – адны далёка, іншыя бліжэй. Часта падаюць абломкі”, - напісаў законнік у паведамленні італьянскаму інфармацыйнаму агенцтву SIR, дадаўшы фатаграфіі выбуху за 400-500 метраў ад касцёла. Вайна ўступіла ў “новую і жахлівую фазу”, - падкрэсліў святар.
“З намі ўсё ў парадку, дзякуй Богу. Стараемся дапамагаць усёй супольнасці, асабліва 450 бежанцам, якія жывуць з намі. Працягваем маліцца аб міры”, – напісаў айцец Раманэлі.
22 жніўня 2025, 09:33