Правінцыял аўгустынцаў: Леў XIV не прымае паспешных рашэнняў
Ян Глінскі
Параўноўваць Льва XIV з яго папярэднікамі – Францішкам і Бэнэдыктам XVI – бессэнсоўна, бо “кожны Папа мае свае якасці і багацце, звязаныя з якасцямі яго папярэднікаў”, кожны Пантыфік “стаіць на плячах гігантаў, якія былі да яго”, - адзначыў законнік.
Айцец Педычына перакананы, што Папа Леў XIV будзе вучыцца ад сваіх папярэднікаў, але ў той жа час ён будзе ад іх дыстансавацца, “бо мае ўласны характар, свой стыль, а таксама сваю харызму”.
Паводле ўспамінаў правінцыяла для аўгустынца Роберта Прэвоста заўсёды была характэрна стрыманасць. Гэта чалавек, які не любіць грандыёзных падзей, “вялікіх і гучных эфектаў”. Прэвост, займаючы пасаду генеральнага прыёра Аўгустынскага ордэна (з 2001 па 2013 год), назіраў і слухаў. Па словах айца Педычыны, Леў XIV ужо тады аказаўся чалавекам, які заўсёды знаходзіў час і прастору для іншых.
Ад імя сабратоў настаяцель інтальянскіх аўгустынцаў выказаў упэўненасць, што Пантыфікат Льва XIV будзе адзначацца мудрымі, узважанымі рашэннямі. Некаторыя з іх, як дадаў законнік, могуць стаць паваротным момантам для Касцёла. Адначасова ён папярэдзіў, што не варта чакаць “паспешных рашэнняў, – усё будзе вельмі старанна абдумана”.