“Неакатэхуменальны шлях”: вера – гэта велізарны дар
Марыя Валодзіна - Vatican News
Літургію ўзначаліў кардынал Бальдасарэ Рэйна, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі. Прысутнічалі таксама кардыналы Фернанда Філоні, Гжэгаж Рысь, Жан-Клод Олерыш, Марк Уэле і Эндру Ём Су Чжон.
У сустрэчы прынялі ўдзел больш за 120 тысяч чалавек з пяці кантынентаў. Найбуйнейшыя групы прыехалі з Італіі (22 тысячы чалавек), Іспаніі (17 тысяч) і ЗША (11 тысяч). З Украіны прыбылі каля 500 маладых людзей. Каля 350 удзельнікаў прадстаўлялі Расію, Эстонію, Грузію і Казахстан. Са Святой Зямлі прыбылі 120 вернікаў, з Акіяніі – 600, з Афрыкі — 630. Усяго прысутнічалі прадстаўнікі 109 краін свету."
Кардынал Рэйна перадаў прысутным прывітанне Льва XIV і нагадаў, што сустрэча з'яўляецца адказам на яго заклік “імкнуцца да большага, да святасці”. Іерарх адзначыў, што пакліканне – гэта таямніца, якая патрабуе малітвы, унутранай цішыні і навяртання сэрца. Ён нагадаў евангельскія словы аб тым, што “жніво сапраўды вялікае, ды работнікаў мала”, і падкрэсліў, што Касцёл перажывае цяжкія часы, калі Бог усё часцей адсоўваецца на перыферыю грамадскага жыцця, таму асабліва важна адкрыта адказаць на Яго пакліканне.
Па словах заснавальніка руху Кіка Аргуэла, мэта сустрэчы ў тым, каб “сабраць плёны” Юбілею надзеі і памаліцца аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця. “Вера – гэта велізарны дар. І Бог хоча даць яго вам. Інакш Ён бы не прывёў вас сюды”, - падкрэсліў ён.