MAP

2Удзельнікі сустрэчы кіраўнікоў СМІ Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна 2Удзельнікі сустрэчы кіраўнікоў СМІ Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна 

Касцёл у Лацінскай Амерыцы стварыў кантынентальную тэлесетку

ALMA (Альянс аўдыёвізуальных медыя Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна) – так будзе называцца новая каталіцкая тэлесетка. Рашэнне аб яе стварэнні было прынята ў Бразіліі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

11-14 жніўня 2025 года Рада Біскупскіх канферэнцый Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (CELAM) правяла ў Апарэсідзе сустрэчу кіраўнікоў каталіцкіх тэлеканалаў рэгіёна.

У нарадзе бралі ўдзел каля 60 чалавек – прадстаўнікі 27 тэлевізійных кампаній з 12 краін: Аргенціны, Бразіліі, Чылі, Калумбіі, Коста-Рыкі, Сальвадора, ЗША, Гандураса, Панамы, Парагвая, Дамініканскай Рэспублікі і Уругвая.

Галоўным вынікам форума стала рашэнне аб стварэнні новай тэлевізійнай сеткі ALMA. “Гэта новая каталіцкая сетка імкнецца стаць супольнай прасторай супрацоўніцтва, сінэргіі і ўзаемадзеяння ў сінадальнай перспектыве, у еднасці з біскупскімі канферэнцыямі кантынента і натхнёная вучэннем Касцёла”, - паведамілі ініцыятары праекта.

Падчас сустрэчы ў Апарэсідзе абмяркоўвалі праблемы шматграннай рэчаіснасці каталіцкіх тэлеканалаў Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, а таксама перадачы вучэння Папаў з дапамогай тэлебачання. Разглядаліся магчымасці стварэння аўдыёвізуальнага кантэнту для спрыяння сінадальнасці ў Касцёле, а таксама пытанні, звязаныя з развіццём новых тэхналогій і штучнага інтэлекту.
 

18 жніўня 2025, 13:44