Кардынал Гуджэроці прадставіць Папу на юбілеі Пінскай дыяцэзіі
Папа Леў XIV прызначыў кардынала Клаўдыё Гуджэроці, прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў, сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці з нагоды стагоддзя Пінскай дыяцэзіі, якое адбудзецца 18 кастрычніка 2025 года.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Кардынал Гуджэроці, які раней быў апостальскім нунцыем у Беларусі (2011-2015), добра знаёмы з Касцёлам у краіне і мае вялікі досвед дыпламатычнай працы на постсавецкай прасторы.
Пінская дыяцэзія была заснавана 25 кастрычніка 1925 года папам Піем XI. Цяпер яна з'яўляецца адной з чатырох каталіцкіх дыяцэзій у Беларусі і ахоплівае тэрыторыю Брэсцкай і Гомельскай абласцей.
23 жніўня 2025, 11:59