MAP

Кардынал Андэрс Арбарэліус Кардынал Андэрс Арбарэліус  (Karol Walko)

Швецыя: катэгарычныя словы ў адрас “Брацтва Пія X”

Біскуп Стакгольма, кардынал Андэрс Арбарэліус, падкрэсліў, што “Брацтва святога Пія X” не жыве і не дзейнічае ў еднасці са Святым Пасадам, а яго кананічны статус застаецца няясным.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Заява іерарха, апублікаваная 15 жніўня 2025 года ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, стала адказам на супярэчнасці, выкліканыя дзеяннямі, прадпрынятымі ў дыяцэзіі біскупам Бернардам Фелаем, былым генеральным настаяцелем “Брацтва святога Пія X”, без ведама і згоды дыяцэзіяльнага біскупа.

Згодна з афіцыйным тлумачэннем Стакгольмскай дыяцэзіі, Біскуп Стакгольма ажыццяўляе выключны нагляд за літургічным жыццём у сваёй юрысдыкцыі, і ніякі іншы біскуп не можа выконваць касцельныя акты ў дыяцэзіі без яго згоды, у адпаведнасці з кананічным правам і ўказаннямі Святога Пасаду.

У дакуменце адзначаецца, што біскуп Фелай выконваў біскупскія функцыі "без ведама” мясцовага біскупа, што было вызначана як супярэчнае кананічнаму праву і прычына "падзелаў і нязгоды". Дыяцэзія выразна заявіла, што “Брацтва святога Пія X” не жыве і не дзейнічае ў еднасці са Святым Пасадам, а яго кананічны статус застаецца няясным.

Кардынал Арбарэліус выразна адзначыў увагу, якую Папа Леў XIV надае ўмацаванню ўнутранай еднасці Касцёла з пачатку свайго пантыфікату, заўважаючы, што "толькі праз гэтую ўнутраную еднасць мы можам пабудаваць еднасць з іншымі хрысціянамі".

Кардынал падкрэсліў, што 2025 год – як юбілейны, так і 1700-я гадавіна Нікейскага Сабора – з'яўляецца важнай нагодай для аднаўлення веры ў "Адзін, Святы, Паўсюдны і Апостальскі Касцёл".
 

19 жніўня 2025, 11:28