MAP

2025.08.20 LOGO CNBB COP30

Епіскапат Бразіліі выдаў маніфест аб клопаце пра стварэнне

Канферэнцыя Біскупаў Бразіліі апублікавала "Маніфест за інтэгральную экалогію" як знак еднасці з сінадальным шляхам Касцёла і падрыхтоўкай да COP30.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Маніфест, натхнёны энцыклікай Папы Францішка "Laudato si'", папярэджвае супраць фальшывых рашэнняў, якія зводзяць экалогію да "зялёнай эстэтыкі" без справядлівасці. Дакумент выкрывае "логіку смерці", уласцівую драпежнай здабыўной дзейнасці, фінансіялізацыі прыроды і так званаму "энергетычнаму пераходу", які ахвяруе найбольш уразлівымі тэрыторыямі.

Адначасова, Маніфест з'яўляецца і абвяшчэннем надзеі. Ён паказвае "шляхі жыцця", якія нараджаюцца з веры, увасобленай у паўсядзённым жыцці супольнасцей: сведчанне мучанікаў экалогіі, супраціў карэнных і традыцыйных народаў, практыка аграэкалогіі, "шчаслівая цвярозасць" і духоўнасць узаемазалежнасці з усім стварэннем.
 

27 жніўня 2025, 09:24