Кардынал з Пакістана адзначае юбілей і пакідае кола выбаршчыкаў
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Такім чынам, на сённяшні дзень з 250 кардыналаў Касцёла 130 захоўваюць права голасу на магчымым канклаве.
Котс, якога Папа Францішак узвёў у кардынальскую годнасць у 2018 годзе, з 1988 па 1998 год быў спачатку каад'ютарам, а затым біскупам у Хайдарабадзе, з 1998 года – біскупам Фейсалабада. У 2012 годзе Бэнэдыкт XVI прызначыў яго арцыбіскупам Карачы.
У Ісламскай Рэспубліцы Пакістан кардынал Котс з'яўляецца адным з найбольш уплывовых прадстаўнікоў хрысціянскай меншасці. З аднаго боку, ён рашуча патрабуе дзяржаўнай абароны для хрысціян, а з другога – падкрэслівае важнасць любові да бліжняга і міжрэлігійнага паразумення.
Кардынал Котс на працягу свайго служэння быў вядомы як абаронца міжрэлігійнага дыялогу і правоў рэлігійных меншасцей у Пакістане, дзе хрысціяне складаюць менш за 2 працэнта насельніцтва і часта сутыкаюцца з дыскрымінацыяй і пераследам.