Кустод Святой Зямлі ў Бэтлееме: мір немагчымы, калі ён не для ўсіх
Марыя Валодзіна - Vatican News
У сваім звароце падчас прывітальнай цырымоніі, якая праходзіла ў касцёле святой Кацярыны, францішканін падкрэсліў духоўную важнасць Бэтлеема як месца нараджэння Хрыста. У гэтым месцы дзве тысячы гадоў таму пастухі пачулі спеў анёлаў: “Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі”. Спакой на зямлі – гэта адлюстраванне Божай славы ў нябёсах. Слава Божая на зямлі называецца спакоем. Без спакою няма славы Божай, - сказаў айцец Ельпа.
Новы Кустод адзначыў, што прыйшоў “як пілігрым малітвы”, каб разам з мясцовымі вернікамі прасіць Бога аб дарах братэрства, дыялогу, прабачэння і прымірэння. Ён заахвоціў усіх быць будаўнікамі міру і заклікаў на ўсіх прысутных благаслаўленне Езуса, пакладзенага ў яслі ў гэтым святым месцы.