MAP

Каталіцкая Імша ў катэдры Кентэрбэры Каталіцкая Імша ў катэдры Кентэрбэры   (© CBCEW/Marcin Mazur)

Упершыню: нунцый цэлебраваў Імшу ў галоўнай англіканскай катэдры

7 ліпеня 2025 года ў галоўнай англіканскай катэдры ў Кентэрбэры цэлебравалася каталіцкая Імша. Яе ўзначаліў апостальскі нунцый у Вялікабрытаніі, арцыбіскуп Мігель Маўры Буэндыя.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Да часоў Рэфармацыі ў XVI стагоддзі гэтая святыня была каталіцкай катэдрай, рэзідэнцыяй Прымаса Англіі.

Нагодай для Эўхарыстыі стала свята Перанясення Рэліквій святога Томаса Бэкета, забітага ў гэтым месцы ў 1170 годзе. Парэшткі пераняслі ў 1220 годзе з магілы ў крыпце катэдры ў капліцу санктуарыя Найсвяцейшай Тройцы, які быў знішчаны ў 1538 годзе па загадзе караля Генрыха VIII. Манарх пасля стварэння Англіканскай Царквы хацеў знішчыць культ Бэкета.

Імша завяршылася благаслаўленнем рэліквіямі святога. Гэта была не першая каталіцкая Імша ў англіканскай катэдры ў Кентэрбэры, аднак упершыню ў гісторыі яе ўзначаліў прадстаўнік Папы.
 

10 ліпеня 2025, 09:54