Сустрэча кардынала Параліна з японскімі святарамі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Госця віталі арцыбіскуп-мітрапаліт кардынал Тарчызіё Ісаа Кікучы, дапаможны біскуп Андрэа Лембо і апостальскі нунцый арцыбіскуп Францыска Эскалантэ Маліна. Сустрэча адбылася падчас штогадовага чэрвеньскага з'езда духавенства.
Пасля Імшы Дзяржсакратар Яго Святасці Папы ўручыў букеты кветак святарам, якія адзначаюць юбілей пасвячэння, і выступіў з прамовай пра прыгажосць святарскага паклікання. Ён спаслаўся на словы Езуса, звернутыя да святога Пятра: "Ці любіш ты Мяне?", і казаў пра "дар жыцця, які прыходзіць праз святарскія рукі" ў кантэксце бягучых войнаў.
Біскуп Лембо, які, як і Дзяржаўны сакратар, таксама з'яўляецца італьянцам, падзякаваў папскаму пасланніку за прыезд у Японію і падарыў яму, сярод іншага, насценны габелен з выявай такійскай катэдры.