Прэфект Дыкастэрыі: малітва за Украіну – галоўнае пасланне
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
"Галоўным пасланнем з'яўляецца падтрымка ў сэрцы і малітве для ўсёй Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы і ўсяго народа Украіны, які так моцна пакутуе," - сказаў прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству. Ён гаварыў пра важныя этапы гістарычнага развіцця экуменічнага дыялогу і яго перспектывы на будучыню.
Спасылаючыся на дакумент Другога Ватыканскага Сабора "Orientalium Ecclesiarum", кардынал Кох падкрэсліў "асаблівую адказнасць" Каталіцкіх Усходніх Цэркваў у аднаўленні хрысціянскага адзінства, асабліва з хрысціянамі на Усходзе.
"Я вельмі ўдзячны Украінскай Грэка-Каталіцкай Царкве, якая актыўна ўдзельнічае ў экуменічным дыялогу. Заўсёды маю ўражанне, што яна ставіцца да гэтага пытання вельмі сур'ёзна, і я за гэта шчыра ўдзячны," – сказаў швейцарскі іерарх.