MAP

Кардынал Фрыдалін Амбонга Кардынал Фрыдалін Амбонга 

Кардынал: дактрына Касцёла аб аднаполых саюзах не змянілася

Кардынал Фрыдалін Амбонга ў інтэрв'ю “EWTN News” заявіў, што многія еўрапейскія біскупы, як і афрыканскія, супраць благаслаўлення аднаполых пар, а маральнае вучэнне Касцёла не змянілася.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Старшыня Сімпозіума біскупскіх канферэнцый Афрыкі і Мадагаскара (SECAM) кардынал Фрыдалін Амбонга ў сваім звароце падкрэсліў, што засцярогі адносна дэкларацыі “Fiducia supplicans” выйшлі далёка за межы афрыканскага кантыненту.

Гомасексуалізм – дактрынальны і тэалагічны выклік

На думку арцыбіскупа Кіншасы, гомасексуалізм з'яўляецца па сутнасці дактрынальным і тэалагічным выклікам, а маральнае вучэнне Касцёла ў гэтым пытанні не змянілася.

Пасля публікацыі дакумента ў снежні 2023 года, кардынал сустрэўся з Папам Францішкам, каб перадаць яму занепакоенасць афрыканскіх біскупаў. Ён удзельнічаў у падрыхтоўцы заявы ад 4 студзеня 2024 года аб тым, што дактрына аб сужэнстве не змяняецца, а душпастырскае благаслаўленне не можа ставіць у адзін шэраг з літургічнымі.

Афрыка мае іншыя прыярытэты

"Душпастырскім прыярытэтам для нас з'яўляецца жыццё: як жыць, як выжыць", - падкрэсліў кардынал, дадаўшы, што тэмы гомасексуалізму "актуальныя для Еўропы, а не для Афрыкі".

Былы чалец Рады кардыналаў пры Папу Францішку, кардынал Амбонга зазначыў, што не ведае пра намеры Папы Льва XIV стварыць такі ж дарадчы орган. Аднак, паводле яго слоў, падчас перадканклаўных сустрэч прагучала выразнае пажаданне больш актыўна задзейнічаць усю Калегію кардыналаў у кіраванні Касцёлам.
 

03 ліпеня 2025, 09:58