MAP

Кардынал Курт Кох падчас Імшы ў рамках "Форуму Бэнэдыкта XVI" Кардынал Курт Кох падчас Імшы ў рамках "Форуму Бэнэдыкта XVI" 

Духоўная спадчына Бэнэдыкта XVI на форуме ў Баварыі

Пяцідзённы "Форум Бэнэдыкта XVI" у баварскім Альтотынгу, прысвечаны тэме "Пачуццё святасці", завяршыўся Імшой пад старшынствам кардынала Курта Коха.

Vatican News

"Людзі павінны прысвяціць час разважанню над тым, што найважнейшае, увайсці ў глыбіню і дазволіць Богу стаць вялікім у іх жыцці. Тады яны будуць чэрпаць з крыніцы, якая аздараўляе іх унутрана", - падкрэсліў у інтэрв'ю для “Vatican News” прафесар тэалогіі ксёндз Ральф Вайман, арганізатар форуму.

Тэолаг адзначыў, што святасць заўсёды захапляла Бэнэдыкта XVI. "Бог з'яўляецца крыніцай усялякай святасці. Ёзэф Ратцынгер адчуў гэта ўжо ў сваёй сям'і, а потым нёс праз усё сваё жыццё", - дадаў ён.

"Форум падкрэсліў розныя аспекты святасці: яе таямніцу ў Святым Пісанні, доступ да яе праз веру, самога Бога як крыніцу ўсялякай святасці", - паведаміў ксёндз Вайман.

Паводле яго слоў, людзі ў сучасным свеце асабліва маюць патрэбу ў духоўным вымярэнні і дотыку да святасці. "У нашым свецкім грамадстве духоўнае вымярэнне часта ігнаруецца і застаецца занядбаным, што прыводзіць да духоўнай пустаты. Людзі носяць у сабе цяжкія духоўныя цяжары і ледзь могуць ісці па жыццёвым шляху. Менавіта ў такой сітуацыі звяртанне да сакральнага, да святога, дае магчымасць аднавіць духоўны баланс, знайсці ўнутраную апору і сэнс. Гэта асабліва важна ў кантэксце сучаснага свецкага грамадства, дзе пераважаюць матэрыяльныя каштоўнасці", - тлумачыць нямецкі тэолаг.

"Форум Бэнэдыкта XVI" стаў месцам інтэлектуальнага абмену і тэалагічнай рэфлексіі ў сэрцы Альтотынга, аднаго з найважнейшых месцаў паломніцтва ў Еўропе.
 

10 ліпеня 2025, 10:12