MAP

Урачыстасці ў санктуарыі ў Бярдычаве. Ілюстрацыйнае фота Урачыстасці ў санктуарыі ў Бярдычаве. Ілюстрацыйнае фота 

Санктуарый у Бярдычаве прыняў легата Папы з пасланнем надзеі

"Папа з вамі ў гэты час. Вы не адны! Ён ужо асудзіў гэтую вайну і заўсёды вас падтрымлівае", - сказаў 19 ліпеня 2025 года ў санктуарыі ў Бярдычаве кардынал Паўлу Антоніу дэ Соўза Кошта.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Арцыбіскуп-мітрапаліт Бразіліі з'яўляецца папскім пасланнікам на ўрачыстасці ў нацыянальным украінскім санктуарыі, кульмінацыя якіх прыйшлася на нядзелю, 20 ліпеня 2025 года.

Іерарх заахвоціў верных, каб у гэты час скіравалі свой погляд на Дзеву Марыю, якая пакутуе пад крыжам. "Яна перажыла жахі пакут, але ўчыніла гэта ў веры, таму ўбачыла хвалу ўваскрасення", - нагадаў пасланнік Святога Айца.

Кардынал Кошта прызнаўся, што Леў XIV падчас размовы з ім прасіў перадаць сваю салідарнасць з украінскім народам у гэты час і запэўніць у сваёй малітве. Ён таксама запэўніў усіх у малітоўнай блізкасці бразільскіх вернікаў са сваёй дыяцэзіі.

Кляшторна-касцельны комплекс Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны, заснаваны ў 1630 годзе кіеўскім ваяводам Янушам Тышкевічам як вотум за выратаванне з татарскага палону, гэта найважнейшы і найбуйнейшы лацінскі марыйны санктуарый ва Украіне.

У 2011 годзе ён быў абвешчаны нацыянальным санктуарыем. Тут знаходзіцца цудоўны абраз Маці Божай Бярдычаўскай, каранаваны ў 1756 годзе Бэнэдыктам XIV, а паўторна ў 1997 годзе святым Янам Паўлам II, паколькі арыгінал абраза знік у 1941 годзе на пачатку нямецка-савецкай вайны.
 

20 ліпеня 2025, 11:12