MAP

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Касцёл у Славакіі сутыкаецца з гістарычным спадам пакліканняў

Згодна з данымі парталаў "Svet krestanstva" і "Katolicke noviny" у 2025 годзе ў Славакіі будзе высвечаны толькі 21 дыяцэзіяльны святар, што з'яўляецца найніжэйшым паказчыкам з часу падзення камуністычнага рэжыму.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Захоўваецца значная розніца паміж рыма-каталіцкім і грэка-каталіцкім абрадамі: 12 пасвячэнняў у рыма-каталіцкай супольнасці супраць 9 у значна меншай грэка-каталіцкай. У пераліку на колькасць вернікаў гэта азначае, што ў Рыма-Каталіцкім Касцёле адно пасвячэнне прыпадае на 276 000 вернікаў, а ў Грэка-Каталіцкай Царкве – на 24 000. Акрамя таго, 6 новых святароў з'явяцца ў манаскіх супольнасцях.

Большасць пасвячэнняў адбываецца ва Усходняй Славакіі, дзе Грэка-Каталіцкая Царква мае большасць вернікаў. У сталіцы Браціславе сёлета не будзе ніводнага пасвячэння, тады як у грэка-каталіцкай архіепархіі Прэшаў будзе 5, а ў епархіі Кошыцэ – 4 святарскіх пасвячэнняў.

Аналіз, праведзены рэктарам прапедэўтыкума ў Кошыцэ Марэкам Кундэрам, паказвае, што 73 працэнта кандыдатаў паходзяць з вёсак, маюць поўныя сем'і з некалькімі братамі і сёстрамі, а 84 працэнта служылі міністрантамі.

Тэндэнцыя да зніжэння колькасці пасвячэнняў няспынна працягваецца: у 1995-2005 гадах было высвечана 669 святароў, у 2016-2020 гадах – 220, а ў 2021-2025 гадах – толькі 160. Палова цяперашніх актыўных святароў атрымала пасвячэнне да 2003 года і да 2040 года дасягне пенсійнага ўзросту, што можа выклікаць сур'ёзныя праблемы з гарантаваннем парафіям асобных душпастыраў.
 

26 чэрвеня 2025, 10:42