MAP

Анібале Караччы. "Domine, quo vadis?". Сустрэча Хрыста і апостала Пятра на Апіевай дарозе Анібале Караччы. "Domine, quo vadis?". Сустрэча Хрыста і апостала Пятра на Апіевай дарозе 

Святы Пасад арганізуе трэцюю апостальскую пілігрымку "Quo Vadis"

Рымская дыяцэзія і Святы Пасад арганізуюць трэцюю пілігрымку "Quo Vadis" па слядах святых Пятра і Паўла з нагоды іх урачыстасці 29 чэрвеня. Праграма ўключае малітоўнае чуванне, вандроўку па гістарычных месцах і спектакль.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кардыналы Бальдасарэ Рэіна і Маўра Гамбэці, генеральныя вікарыі Папы Льва XIV, прадставілі праграму ўрачыстасцей, якія пачнуцца 28 чэрвеня 2025 года малітоўным чуваннем у Базіліцы Святога Пятра. 29 чэрвеня, у дзень урачыстасці заступнікаў Рыма, адбудзецца пілігрымка "Quo Vadis", падчас якой вернікі наведаюць месцы прысутнасці апосталаў у Вечным горадзе.

"Побач з магіламі святых Пятра і Паўла, мы носім у сэрцы нашага горада таксама тыя месцы, дзе апосталы жылі, абвяшчалі Евангелле і будавалі Касцёл", - падкрэслілі кардыналы. У сумеснай заяве яны дадалі, што гэтыя месцы ствараюць “апостальскую геаграфію Вечнага горада, якую варта спасцігнуць, паколькі яна захоўвае ў традыцыі хрысціянскай супольнасці манументальныя помнікі, падзеі, апісаныя ў Дзеях Апосталаў, і сучасныя ім сведчанні".

Дапаўняе праграму спектакль "Пётр і Павел у Рыме" ў Тэатры Сістына, які ў гумарыстычнай форме паказвае гісторыю заступнікаў Рыма.
 

25 чэрвеня 2025, 10:30