Пантыфік сустрэнецца ў Ватыкане з украінскімі пілігрымамі
Ян Глінскі
Як паведамілі ў сакратарыяце Вярхоўнага Архіепіскапа Кіева-Галіцкага Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, Папа Леў XIV прыняў запрашэнне архіепіскапа Святаслава Шаўчука і сустрэнецца з пілігрымамі ў ватыканскай базіліцы.
“Запрашаю ўсіх нашых вернікаў, якія маюць такую магчымасць, прыняць удзел у гэтай пілігрымцы. Падрыхтуйцеся духоўна – праз споведзь, малітву і пост. Важным момантам гэтай пілігрымкі будзе магчымасць прайсці праз Святую Браму Базілікі Святога Пятра і атрымаць поўны адпуст”, - заклікаў архіепіскап Шаўчук.
Іерарх заахвоціў вернікаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы прадэманстраваць, што гэта найбуйнейшая Усходняя Царква, якая аб’ядноўвае ўкраінскую супольнасць мільёнаў людзей па ўсім свеце.
Сустрэчы Папы з пілігрымамі будзе папярэднічаць літургія ў ватыканскім саборы, якую ўзначаліць архіепіскап Шаўчук, а канцэлебраваць будуць епіскапы Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы з усяго свету.