MAP

Кардынал Дамінік Дука Кардынал Дамінік Дука  (ANSA)

Кардынал Дука: Папа добра ведае лёс Касцёла пры камунізме

Арцыбіскуп-эмерыт Пражскі ў інтэрв'ю рымскай газеце "Il Messaggero" распавёў пра візіты Папы Льва XIV у Чэхію, дзе ён пазнаёміўся з наступствамі пераследу Касцёла.

Vatican News

Леў XIV, першы Папа са Злучаных Штатаў, мае крытычнае стаўленне да камунізму, што звязана з досведам, які ён атрымаў падчас наведвання каталіцкіх супольнасцей ва Усходняй Еўропе, - падзяліўся кардынал Дамінік Дука.

Ведае лёс Касцёла ў камуністычныя часы

Паводле іерарха, айцец Роберт Прэвост, цяпер Папа Леў XIV, наведаў Чэхію "мінімум дзесяць разоў". Як генеральны настаяцель аўгустынцаў (2001-2013) ён удзельнічаў у аднаўленні манаскага жыцця пасля 40 гадоў пераследу.

Ён таксама наведаў кляштар "Svatá Dobrotivá”, дзе пры камуністах былі ўвязнены святары і семінарысты. "На гэтым фоне лягчэй зразумець стаўленне Папы да таталітарных рэжымаў. Ён добра ведае, які лёс напаткаў Касцёл у тыя гады", - адзначыў Дука.

Гендарная ідэалогія і марксізм

Кардынал чакае, што Папа Леў XIV займецца пытаннем гендэрнай ідэалогіі, паколькі яна грунтуецца на марксісцкім мысленні, якое не прымае свет як стварэнне, а імкнецца стварыць новую прыроду.

Што тычыцца расійска-ўкраінскай вайны, паводле кардынала Леў XIV разумее, што яна адбываецца на культурным і рэлігійным памежжы, дзе сутыкаюцца рымская і візантыйская цывілізацыі. Папа ўсведамляе неабходнасць патрабаваць павагі да міжнароднага права і ўмацоўваць надзею на мір.
 

10 чэрвеня 2025, 10:35