MAP

Канферэнцыя біскупаў Італіі: прэзентацыя даследавання дзейнасці па абароне непаўналетніх Канферэнцыя біскупаў Італіі: прэзентацыя даследавання дзейнасці па абароне непаўналетніх 

Епіскапат Італіі прадставіў справаздачу па абароне ад злоўжыванняў

Канферэнцыя біскупаў Італіі апублікавала вынікі даследавання дзейнасці па абароне непаўналетніх, згодна з якімі ў 2023-2024 годзе было зарэгістравана 69 выпадкаў магчымых злоўжыванняў.

Марыя Валодзіна - Vatican News

28 мая 2025 года ў Пасольстве Італіі пры Святым Пасадзе прайшла прэзентацыя вынікаў , праведзенага Канферэнцыяй біскупаў Італіі.

Згодна з даследаваннем, у 2023-2024 гадах колькасць меркаваных ахвяр злоўжыванняў склала 115 чалавек, з якіх 64 хлопчыкі і 51 дзяўчынка. За гэты двухгадовы перыяд было зафіксавана 69 выпадкаў меркаваных злоўжыванняў, з якіх 27 адбыліся ў парафіях. Большасць падазраваных складаюць духоўныя асобы (67).

Справаздача дае магчымасць ацаніць дзейнасць Касцёла на мясцовым узроўні: Канферэнцыя біскупаў Італіі пашырыла сетку мясцовых службаў, цэнтраў слухання, павысіла ўзровень падрыхтоўкі супрацоўнікаў.

У 2024 годзе касцёльныя цэнтры слухання ў Італіі зарэгістравалі 373 звароты ў параўнанні з 38 у 2020 годзе. Гэта сведчыць аб узмацненні даверу да касцельных структур з боку ахвяр. У працы цэнтраў слухання па ўсёй краіне бяруць удзел псіхолагі, педагогі, юрысты.

Расце ўсведамленне таго, што абарона непаўналетніх ад злоўжыванняў – гэта выклік, які стаіць перад усёй касцёльнай супольнасцю і які трэба вырашаць усім разам – з дапамогай адукацыі, прафілактыкі, супрацоўніцтва і адказнасці. Італьянскі епіскапат імкнецца стварыць празрыстую і адказную супольнасць вернікаў, здольную слухаць, абараняць і падтрымліваць самых уразлівых.

03 чэрвеня 2025, 10:34