1700-годдзе Нікейскага сабора: дыялог рэлігій у Харватыі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Архідыяцэзія Рыекі паведаміла, што чацвёртая "Міжземнаморская тэалагічная сустрэча" пройдзе з 13 па 19 ліпеня 2025 года. Яе тэма – "Ад дагматыкі да дыялогу: тэалогія перад сучаснымі выклікамі". Мэта форуму – узбагаціць тэалагічную рэфлексію экуменічным і міжрэлігійным вымярэннем, спрыяць дыялогу паміж рознымі веравызнаннямі ў час нарастаючых падзелаў і папулізму.
Арцыбіскуп Рыекі Матэ Узініч, штогадовых сустрэч, падкрэслівае: "Мы імкнёмся заахвоціць удзельнікаў бачыць у іншым суразмоўцу, нягледзячы на рэлігійныя адрозненні".
Удзел у форуме прымуць вядомыя тэолагі з розных краін і канфесій, у тым ліку прадстаўнікі ісламскай тэалогіі. Такі шырокі міжрэлігійны фармат дапаможа разгледзець гістарычныя падзеі, што сфарміравалі хрысціянскую дактрыну, з розных перспектыў.
Сустрэча адбудзецца ў прыбярэжным гарадку Лаўран. Да ўдзелу запрошаны студэнты-тэолагі ад трэцяга курса навучання і выпускнікі тэалагічных навучальных устаноў. Заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня 2025 года.