MAP

29 чэрвеня ў Касцёле адзначаецца ўрачыстасць святых Пятра і Паўла 29 чэрвеня ў Касцёле адзначаецца ўрачыстасць святых Пятра і Паўла  (Vatican Media)

Братэрскі візіт у Рым: праваслаўная дэлегацыя сустрэнецца з Папам

Дэлегацыя Канстанцінопальскага Патрыярхату здзейсніць з 27 па 29 чэрвеня 2025 года традыцыйны візіт у Рым.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Братэрскі абмен візітамі паміж Святым Пасадам і Канстанцінопальскім Патрыярхатам адбываецца штогод на святы нябесных апекуноў: 29 чэрвеня ў Рыме адзначаецца ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, а 30 лістапада ў Стамбуле – дзень святога Андрэя.

Як паведаміла Зала Друку Святога Пасада, сёлета дэлегацыю Патрыярхату ўзначаліць Мітрапаліт Халкідонскі Эмануіл, старшыня Сінадальнай камісіі па сувязях з Каталіцкім Касцёлам. Яго будуць суправаджаць айцы Аэцый і Іеранім.

У суботу, 28 чэрвеня 2025 года, праваслаўную дэлегацыю прыме на аўдыенцыі ў Ватыкане Папа Леў XIV. У той жа дзень яны здзейсняць традыцыйны візіт у Дыкастэрыю спрыяння хрысціянскаму адзінству.

29 чэрвеня прадстаўнікі Канстанцінопальскага Патрыярхату прымуць удзел ва ўрачыстай Эўхарыстыі, якую ў ватыканскай базіліцы ўзначаліць Святы Айцец.

27 чэрвеня 2025, 12:03