MAP

Айцец Франчэска Ельпа Айцец Франчэска Ельпа 

Папа зацвердзіў новага кустода Святой Зямлі

Папа Леў XIV зацвердзіў выбар айца Франчэска Ельпа на пасаду кустода Святой Зямлі і гвардыяна Гары Сіён, зроблены генеральным міністрам і дэфініторыем Ордэна Братоў Меншых Францішканаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Айцец Франчэска Ельпа зменіць на пасадзе айца Франчэска Патона. Італьянец, нарадзіўся ў Лаўрыі (рэгіён Базіліката) 18 мая 1970 года. У 1998 годзе склаў вечныя абяцанні ў Ордэне Францішканаў, а ў 2000 годзе прыняў святарскае пасвячэнне.

Новы кустод мае багаты досвед служэння. З 1994 па 2010 год ён выкладаў рэлігію ў школе, з 2000 года быў рэктарам Інстытута Луцага ў Брэшыі. У 2006-2010 гадах – член Нацыянальнай Рады FIDAE (Федэрацыі Інстытутаў Адукацыйнай Дзейнасці). З 2007 па 2010 год выконваў функцыю дэфінітора ламбардскай францішканскай правінцыі, а з 2010 па 2013 год – пробашчам парафіі святога Антонія Падуанскага ў Варэзэ.

Яго шлях, звязаны са Святой Зямлёй, пачаўся ў верасні 2013 года, калі ён стаў камісарам Святой Зямлі ў Ламбардыі, а з 2016 па 2023 год выконваў тую ж функцыю ў правінцыі паўночнай Італіі. З 2014 года з'яўляецца членам кіраўніцтва асацыяцыі “Pro Terra Sancta”, а з 2022 года – старшынёй Фонду “Terra Santa” і дэлегатам Кустодыі Святой Зямлі ў Італіі.
 

25 чэрвеня 2025, 10:15