MAP

Ілюстрацыйная выява Ілюстрацыйная выява 

Жанчыны як будаўніцы міру: падзея ў Рыме

6 чэрвеня 2025 года ў Рыме Сусветны саюз каталіцкіх жаночых арганізацый (UMOFC) правядзе форум "Жанчыны – знак надзеі і жыцця" у межах Юбілейнага года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падзея будзе мець месца на Плошчы Сан-Каліста ў Рыме з сінхронным перакладам на чатыры мовы: іспанскую, англійскую, французскую і італьянскую. Для тых, хто не зможа прысутнічаць асабіста, арганізатары прапануюць анлайн-трансляцыю па спасылцы https://shorturl.at/cndQV.

Сустрэча запланавана паміж Юбілеем сем'яў і Юбілеем асацыяцый і будзе пабудавана ў фармаце дынамічных інтэрв'ю, размеркаваных па трох тэматычных блоках. Першы блок правядзе айцец Марыя Стэфана Антанэлі, рэктар Папскай Ламбардскай семінарыі, а другі і трэці блокі будуць даверана Валянціне Алазракі, дэкану акрэдытаваных пры Святым Пасадзе журналістаў.

Праграма ахопіць тры ключавыя тэмы, згодна з афіцыйнай інфармацыяй UMOFC: лідарства жанчын у Касцёле і свеце, узгадненне паміж працай і сямейным жыццём для жанчын, а таксама ролю жанчын як будаўніц міру і носьбітаў надзеі.

Як падкрэсліваюць арганізатары, гэта будзе магчымасць высветліць ролю жанчын-верніц як носьбітаў надзеі, актыўных гераінь сучаснасці і будаўніц больш справядлівай і салідарнай будучыні.

Пасля заканчэння канферэнцыі запланавана ўрачыстая Эўхарыстыя пад кіраўніцтвам кардынала Луіса Антоніа Тагле ў Базіліцы Санта-Марыя-ін-Трастэвэрэ.
 

31 мая 2025, 11:37