MAP

Леў XIV падчас малітвы "Уладака неба" Леў XIV падчас малітвы "Уладака неба"  (ANSA)

Папскі інстытут вучыць свет спяваць “Regina Coeli” з Львом XIV

З Папам Львом XIV: у Рыме прапануюць навучыцца спяваць па-лацінску велікодную антыфону “Уладарка неба” (Regina Coeli) у рамках ініцыятывы Папскага інстытута сакральнай музыкі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

З Папам Львом XIV навучыцца спяваць па-лацінску цяпер можа кожны жадаючы. Рэктар Папскага інстытута сакральнай музыкі айцец Роберт Мехльхарт працягвае сваю ініцыятыву "Спяваем з Папам", апублікаваўшы новы эпізод адмысловага відэа-курса, прысвечаны велікоднай антыфоне “Regina Caeli”.

Праект мае на мэце зрабіць спадчыну грыгарыянскага харала даступнай для ўсіх як універсальную музычную і духоўную мову падчас урачыстасцей накшталт папскіх цэлебрацый. Ініцыятыва спрыяе актыўнаму і свядомаму ўдзелу ў літургіі.

Курс, які вядзе айцец Мехльхарт, – гэта кароткія і зразумелыя відэа-ролікі, якія паступова ўводзяць у розныя часткі літургіі. Раней у межах падрыхтоўкі да інаўгурацыі пантыфікату нямецкі дамініканін апублікаваў серыю кароткіх фільмаў, у якіх вучыў спяваць па-лацінску некаторыя нязменныя часткі літургіі Імшы.

Усе відэа даступныя на адмысловым , што робіць грыгарыянскі харал даступным для шырокай аўдыторыі.

У Папскім інстытуце сакральнай музыкі навучаюцца 153 студэнты з 44 краін свету.
 

28 мая 2025, 09:53