Кардынал Сара – легат Папы Льва XIV на ?рачыстасцях у Францы?
Аляксандр Панчанка -Vatican News
Сэнт-Ан-д’Арэ – духо?ная стал?ца рэг?ёна Брэтань ? трэц? па колькасц? п?л?грыма? французск? санктуарый пасля Лурда ? Л?зьё. Яго г?сторыя звязана з падзеям?, што адбывал?ся пам?ж 1623 ? 1625 гадам?, кал? святая Ганна – мац? Панны Мары? ? бабуля Езуса – некальк? разо? аб’яв?лася мясцоваму селян?ну ?ву Н?калаз?ку ? папрас?ла аднав?ць капл?цу, якая ? старажытнасц? знаходз?лася на яго пол?. “Бог хоча, каб мяне ?шано?вал? тут”, - сказала яна. Святая ?казала таксама месца на пол?, дзе была закапана яе ф?гурка.
Капл?ца ? гонар святой Ганны была збудавана ? 1630 годзе ? адразу стала месцам прыцягнення шматл?к?х п?л?грыма?. Падчас Французскай рэвалюцы?, аднак, санктуарый бы? разрабаваны, а цудатворная ф?гурка святой Ганны – зн?шчаная.
Адна?ленне святын? пачалося ? другой палове XIX стагоддзя, кал? на яе месцы бы? узведзены новы, вял?к? неагатычны касцёл. У 1868 годзе па распараджэнн? П?я IX была ?рачыста асвечана новая ф?гурка святой Ганны, якая захо?ваецца ? святын? да сённяшняга дня. У 1996 годзе ? санктуары? мал??ся святы Ян Павел ??, якога суправаджал? каля 150 тысяч п?л?грыма?.
Кожны год, з нагоды л?тург?чнага ?спам?ну святой Ганны, у Сэнт-Ан-д’Арэ нак?ро?ваюцца тысячы верн?ка?, сярод як?х шмат сужонка?, што просяць аб дары патомства. Санктуарый мае сямейны характар, бо ?? Н?калаз?к ? ягоная жонка Г?льемэт Ле Ру да аб’я?лення? не мел? дзяцей, а пасля ? ?х нарадз?лася ажно чацвёра.
Сёлетн?я ?рачыстасц? стануць асабл?вым?, бо стануць кульм?нацыяй святкавання 400-годдзя з дня цудо?ных аб’я?лення?. Важнасць гэтай падзе? падкрэсл?ць прысутнасць спецыяльнага легата Папы – кардынала Рабэра Сара, прэфекта-эмерыта Кангрэгацы? па справах Божага культу ? дысцыпл?ны сакрамэнта?.