MAP

Бэнэдыкт XVI Бэнэдыкт XVI  (AFP or licensors)

Дыялог веры і розуму: у Іспаніі абмеркавалі ідэі Бэнэдыкта XVI

З 28 па 30 красавіка 2025 года ва Універсітэце Навары адбылася міжнародная канферэнцыя, прысвечаная спадчыне і тэалогіі Папы Бэнэдыкта XVI.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Міжнародная канферэнцыя ў іспанскай Памплоне, прысвечаная жыццю, мысленню і духоўнай спадчыне Папы Бэнэдыкта XVI, стала цэнтрам інтэлектуальнай дыскусіі і святам багатай тэалагічнай думкі.

Мерапрыемства, арганізаванае Універсітэтам Навары разам з Ватыканскім фондам Ёзэфа Ратцынгера - Бэнэдыкта XVI, было прымеркавана да 25-годдзя ўручэння Пантыфіку ганаровага дактарату гэтай навучальнай установы.

Праца форуму была прысвечана сувязі паміж літургіяй і евангелізацыяй, а таксама дыялогу паміж розумам, верай і акадэмічным мысленнем.

Сваімі думкамі падзяліліся такія значныя постаці, як кардынал Малкалм Ранджыт з Шры-Ланкі, і арцыбіскуп Георг Генсвайн, які доўгі час быў асабістым сакратаром Бэнэдыкта XVI, а сёння прадстаўляе Святы Пасад у краінах Балтыі. На трохдзённай канферэнцыі выступілі прафесары з вядучых універсітэтаў Еўропы і свету.

На працягу сустрэчы не раз гучала думка, што мысленне Бэнэдыкта XVI – гэта вечная запрашэнне да дыялогу, пошуку ісціны і сведчання пра надзею, якая не знікае нават у складаных абставінах сучаснасці.
 

02 мая 2025, 11:04