У Празе збяруцца адказныя за камунікацыю ў епіскапатах Еўропы
З 3 па 5 чэрвеня 2025 года ў Празе адбудзецца штогадовая сустрэча адказных за камунікацыю ў еўрапейскіх епіскапатах пад назвай "Камунікацыя надзеі ў сучаснай Еўропе". Яна стане ўжо 35-й па ліку.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Выбар тэмы не з'яўляецца выпадковым. У момант, калі гістарычны перыяд рызыкуе быць пазначаны адчаем з прычыны крывавых войнаў і бесчалавечнага насілля ў свеце, касцельныя камунікатары шукаюць шляхі эфектыўнага перадачы паслання надзеі. Арганізатары падкрэсліваюць: еўрапейскі кантынент асабліва патрабуе сведчання пра "надзею, якая не падводзіць".
У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў будуць пытанні сучаснай касцельнай камунікацыі, уплыву папскага стылю на журналістыку і ролі ватыканскіх СМІ ў фарміраванні грамадскай свядомасці.
Сустрэча ўключыць разгляд эвалюцыі папскай камунікацыі ад Францішка да Льва XIV, а таксама аналіз ролі журналістаў у асвятленні ватыканскіх навін.
28 мая 2025, 14:33