MAP

Кардынал Жан-Марк Авелін Кардынал Жан-Марк Авелін   (AFP or licensors)

Лурд: французскі епіскапат абраў новае кіраўніцтва

Падчас вясновага пленарнага сходу ў Лурдзе французскія біскупы абралі новае кіраўніцтва епіскапату. Кардынал Жан-Марк Авелін зменіць арцыбіскупа Эрыка дэ Мулен-Бафора на пасадзе старшыні, а ксёндз Крыстоф Ле Сур стане новым генеральным сакратаром.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кардынал Авелін прайшоў доўгі шлях у сваёй касцельнай кар'еры. Пасля навучання ў семінарыях Авіньёна і Парыжа ён атрымаў доктарскую ступень па тэалогіі і ліцэнцыят па філасофіі. Пасвячаны ў святары ў 1984 годзе, ён служыў у Марсэльскай архідыяцэзіі, быў кансультантам Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. У 2013 годзе стаў дапаможным біскупам Марсэля, у 2019 годзе – арцыбіскупам, а ў 2022 годзе быў уключаны ў Калегію кардыналаў. Міжрэлігійны дыялог застаецца адным з яго прыярытэтаў.

Адначасова з выбарам старшыні, французскія біскупы абралі новага генеральнага сакратара. Ім стаў ксёндз Крыстоф Ле Сур, які да гэтага быў нацыянальным дэлегатам па адносінах з юдаізмам. Ён зменіць ксяндза Юга дэ Вуальмона, прызначанага генеральным дырэктарам “L'Œuvre de l'Orient”.

Новае кіраўніцтва епіскапату афіцыйна пачне сваю працу 1 ліпеня 2025 года.
 

03 красавіка 2025, 11:54