杏MAP导航

Пошук

Кардынал Жан-Марк Авел?н Кардынал Жан-Марк Авел?н   (AFP or licensors)

Лурд: французск? еп?скапат абра? новае к?ра?н?цтва

Падчас вясновага пленарнага сходу ? Лурдзе французск?я б?скупы абрал? новае к?ра?н?цтва еп?скапату. Кардынал Жан-Марк Авел?н змен?ць арцыб?скупа Эрыка дэ Мулен-Бафора на пасадзе старшын?, а ксёндз Крыстоф Ле Сур стане новым генеральным сакратаром.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кардынал Авел?н прайшо? до?г? шлях у сваёй касцельнай кар'еры. Пасля навучання ? сем?нарыях Ав?ньёна ? Парыжа ён атрыма? доктарскую ступень па тэалог?? ? л?цэнцыят па ф?ласоф??. Пасвячаны ? святары ? 1984 годзе, ён служы? у Марсэльскай арх?дыяцэз??, бы? кансультантам Папскай рады па м?жрэл?г?йным дыялогу. У 2013 годзе ста? дапаможным б?скупам Марсэля, у 2019 годзе – арцыб?скупам, а ? 2022 годзе бы? уключаны ? Калег?ю кардынала?. М?жрэл?г?йны дыялог застаецца адным з яго прыярытэта?.

Адначасова з выбарам старшын?, французск?я б?скупы абрал? новага генеральнага сакратара. ?м ста? ксёндз Крыстоф Ле Сур, як? да гэтага бы? нацыянальным дэлегатам па аднос?нах з юда?змам. Ён змен?ць ксяндза Юга дэ Вуальмона, прызначанага генеральным дырэктарам “L'?uvre de l'Orient”.

Новае к?ра?н?цтва еп?скапату аф?цыйна пачне сваю працу 1 л?пеня 2025 года.
 

03 красав?ка 2025, 11:54