MAP

Шпіталь Джэмэлі ў Рыме Шпіталь Джэмэлі ў Рыме 

Францішак у клініцы: свет адказвае малітвай

Біскупы з розных кантынентаў і вернікі ўсяго свету яднаюцца ў малітве за Францішка, які знаходзіцца ў клініцы Джэмэлі з дэягназам – запаленне бронхаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прэзідыум Біскупскай рады Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (CELAM) на чале з кардыналам Хайме Шпэнглерам, арцыбіскупам Порту-Алегры, выступіў са спецыяльнай заявай.

"У гэтыя хвіліны, калі Пан пажадаў яшчэ мацней з'яднаць яго з крыжам чалавечай слабасці, мы запэўніваем у нашай блізкасці і малітвах за Святога Айца. Нас супакойвае тое, што ён атрымлівае належную апеку, і мы верым, што хутка паправіцца", - напісалі біскупы Лацінскай Амерыкі. Яны даверылі асобу Францішка апецы Маці Божай з Гвадэлупы, заступніцы Лацінскай Амерыкі.

Італьянскі епіскапат таксама выказаў свае пажаданні хуткага выздараўлення Святому Айцу, запэўніваючы аб малітвах у яго інтэнцыі.

15 лютага 2025 года ў Базіліцы Святога Пятра сабраліся пілігрымы, якія прыбылі на запланаваную юбілейную аўдыенцыю. Нягледзячы на тое, што сустрэча не адбылася з прычыны шпіталізацыі Папы, вернікі правялі супольную малітву за яго здароўе.
 

16 лютага 2025, 12:30