Новы італьянскі пераклад Бібліі: экуменічны праект
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Прэзентацыя адбылася 25 лютага 2025 года ў вальдэнскім храме на плошчы Кавур у Рыме. Падзея мела асаблівае значэнне для міжканфесійнага дыялогу ў краіне, дзе традыцыйна дамінуе каталіцкая прысутнасць.
У прэзентацыі ўзялі ўдзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій: кардынал Гуальцьера Басэці, былы старшыня італьянскага епіскапату, епіскап Дыянісій Папавасілеу з Канстанцінопальскага Патрыярхату, дыяканіса Алесандра Трота з вальдэнскай супольнасці, і Ленарт дэ Регт з Сусветнага біблійнага альянсу.
Унікальнасць гэтай працы заключаецца ў тым, што ўпершыню ў гісторыі Італіі створаны экуменічны пераклад Бібліі, які спалучае высокія літаратурныя стандарты з дакладнай перадачай арыгінальнага тэксту.
Значэнне гэтага выдання цяжка пераацаніць, паколькі яно стала сведчаннем поспеху экуменічнага дыялогу і практычнага супрацоўніцтва паміж рознымі хрысціянскімі канфесіямі ў Італіі.