Патрыярх Барталамей накіраваў ліст падтрымкі Пантыфіку
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Барталамей І выказаў спадзяванне на хуткае выздараўленне Францішка і яго вяртанне да выканання сваіх адказных абавязкаў. Як афіцыйны сайт Канстанцінопальскага Патрыярхату, ліст быў перададзены 18 лютага 2025 года кардыналу Джорджу Коавакаду, які ўзначальваў ватыканскую дэлегацыю падчас візіту ў Фанар.
"У гэты няпросты час хвароба з'яўляецца выпрабаваннем, але і нагодай для ўмацавання нашага братэрскага адзінства", - напісаў у сваім лісце ганаровы патрыярх.
Візіт ватыканскай дэлегацыі ў Фанар быў звязаны з падрыхтоўкай да вясновага візіту Пантыфіка ў Турцыю, падчас якога плануецца сумеснае святкаванне 1700-годдзя Нікейскага Сабора. Падзея мае асаблівае значэнне для экуменічнага дыялогу паміж католікамі і праваслаўнымі.
Варта адзначыць, што сяброўскія адносіны паміж Францішкам і Барталамеем І на працягу многіх гадоў з'яўляюцца моцным фундаментам для развіцця экуменічнага дыялогу паміж Рымам і Канстанцінопалем.