MAP

Апостальскі вікарый Паўднёвай Аравіі біскуп Паола Марцінэлі Апостальскі вікарый Паўднёвай Аравіі біскуп Паола Марцінэлі  (@VaticanNews)

Арабскі свет: хрысціянскія супольнасці жывуць і развіваюцца

Апостальскі вікарый Паўднёвай Аравіі, які прысутнічаў на ўручэнні Прэміі Заіда за братэрства паміж народамі ў Абу-Дабі, падзяліўся з ватыканскімі СМІ сваімі назіраннямі адносна жыцця хрысціянскіх супольнасцей у рэгіёне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Біскуп Паола Марцінэлі адзначыў разнастайнасць кантэкстаў, у якіх дзейнічае Касцёл. "У Емене сітуацыя вельмі складаная з прычыны дзесяцігадовай грамадзянскай вайны. Там засталося няшмат хрысціян, але касцельная супольнасць падтрымліваецца прысутнасцю сясцёр Маці Тэрэзы з Калькуты, якія выконваюць вялікую дабрачынную працу", - падкрэсліў ён.

Па словах апостальскага вікарыя, у дзевяці парафіях рэгіёна збіраюцца вернікі з больш чым ста краін. Асабліва ўражвае актыўны ўдзел у катэхезе і імкненне бацькоў перадаць веру сваім дзецям. "Гэта супольнасці мігрантаў, дзе вера падтрымлівае людзей у іх штодзённым жыцці, прымаючы тых, хто пакінуў усё на Радзіме", - адзначыў іерарх.

Біскуп Марцінэлі таксама ўзгадаў шасцігадовы юбілей падпісання Дакумента аб братэрстве паміж народамі. Гэта зрабілі Папа Францішак і Вялікім імамам Аль-Азхара Эль-Таеб 4 лютага 2019 года. Ён падкрэсліў, што дакумент не з'яўляецца ўтопіяй – гэта канкрэтны інструмент для сумеснага жыцця і пераадолення цяжкасцей.

Іерарх таксама адзначыў важнасць Прэміі Заіда, якая была заснавана ў 2019 годзе пасля падпісання Дакумента падчас апостальскага візіту Папы ў ААЭ. Сёлета яе атрымалі няўрадавая арганізацыя World Central Kitchen за дапамогу ахвярам гуманітарных крызісаў, прэм'ер-міністр Барбадаса Міа Мотлі за дзеянні ў барацьбе са зменамі клімату і 15-гадовы эфіопска-амерыканскі вынаходнік Хеман Бекеле. (ПОЎНЫ ТЭКСТ ІНТЭРВ'Ю)
 

05 лютага 2025, 09:57